Лучшие курсы
ПОКУПКА I ПРОДАЖА
USD 2.100 2.125
EUR 2.370 2.405
RUB100 3.225 3.320
НБРБ
25.03.2019
USD 2.1022
EUR 2.3879
RUB 100 3.2896
Ваш город
Беларусь

Алена АНІСІМ: “Як павінна выглядаць схема страхавання па беспрацоўі?”

0
60
14.11.2016 19:24
Шрифт:
  • -
  • +
Хацелася б, каб гэта быў дакумент, які абараняе работніка

Алена АНІСІМ9 ноября byfin.by опубликовал мнение независимого эксперта Елены Ковалевой “Страхование от безработицы: помогут или опять… “накосячат”?”. Автор обратила внимание на недоработанность проекта акта  по страхованию населения на случай утраты работы и необходимость его совершенствования, в том числе, с привлечением общественности.

Документ (а это, скорее всего, будет Указ Главы государства) должен появиться в 2018-ом. Первый проект модели страхования белорусов от безработицы в правительство должны представить к 1 февраля 2017-го. В целях совершенствования законодательного акта и достижения наибольшей эффективности готовящегося документа для жителей республики, столкнувшихся с проблемой безработицы, редакция пригласила к дискуссии всех заинтересованных лиц.

Сегодня своей точкой зрения по поводу вопроса страхования на случай безработицы с посетителями портала поделится Алена Анисим – один из двух независимых депутатов нижней палаты белорусского парламента.

Алена АНІСІМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

- Падобна на тое, што ў Беларусі  ўсё ж такі пачынаецца рух рэфармавання эканомікі. І адным з паказчыкаў гэтага з’яўляецца абмеркаванне (даволі абмежаванае, але важны сам факт) увядзення такой сістэмы сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, як страхаванне работнікаў ад беспрацоўя. Аспрэчваць важнасць такога рашэння – марная справа. Тым больш што такая сістэма даўно і паспяхова прымяняецца ў многіх еўрапейскіх краінах, што дазваляе насамрэч даволі спакойна перажыць перыяд вымушанага беспрацоўя многім грамадзянам. Пытанне выклікае сам механізм ажыццяўлення такой працэдуры ў нас у Беларусі.

Наколькі гэтае рашэнне ўзважанае і прадуманае, эканамічна пралічанае,  ці гэта ўсяго толькі модная тэма?

З некаторых публікацый па гэтым пытанні выглядае так, што ў канцы ХХ ст. мы мелі лепш прадуманае рашэнне гэтых пытанняў, чым пасля 25 гадоў функцыянавання незалежнай краіны. Напэўна, мала хто аспрэчыць і той факт, што за гэты час значна ўзмацніўся бюракратычны папераабарот, які здольны жывую справу заглушыць у самім зародку, або ператварыць яе ў процілегласць задуманаму.

Вось і зараз мы бачым, што многія ўжо пачынаюць заходзіць не з таго канца (як на мой погляд), абмяркоўваючы пытанні правамернасці-неправамернасці надыходу факта беспрацоўя. Між тым, сучасны стан развіцця грамадства змушае зірнуць праўдзе ў вочы: глабалізацыя падкідае нам новыя рэаліі, і мы або адаптуемся да іх, ствараючы неабходныя інструменты, або хаваем галаву ў пясок, спрабуючы даказаць, што нас такія рэчы абыходзяць. Маю на ўвазе разважанні асобных прадстаўнікоў кампаній, якія лічаць непатрэбнасць такога віду страхавання, зыходзячы з афіцыйна аб’яўленага нізкага працэнту беспрацоўя.

Разгледзім практычна. Возьмем звычайны сярэднестатыстычны раён. Сельскагаспадарчая вытворчасць трансфармуецца, колькасць занятых людзей скарачаецца, а значыць, працаўладкавацца бывае даволі складана. Не ўсе могуць і здольныя працаваць самастойна, як кажуць, на сябе, бо не кожны мае прадпрымальніцкую жылку.

Што павінен рабіць працаздольны чалавек у вёсцы (аграгарадку, мястэчку і г.д.), трапіўшы ў сітуацыю, калі гаспадарка ці прадпрыемства збанкрутавала і заробкаў няма? Наяўнасць пэўнага страхавога стажу выплат у адпаведны фонд і атрыманне дапамогі ў памеры 50% ад заробку на працягу да 9 месяцаў  беспрацоўя ў такім выпадку значна аблегчыла б жыццё падчас пошуку новага занятку (а то і новага месца жыхарства).

А такія працэсы па скарачэнні работнікаў будуць нарастаць, асабліва ва ўмовах эканамічнага крызісу, не кажучы ўжо пра тэндэнцыю да аўтаматызацыі і робатызацыі вытворчасці. Таму калі дбаем пра захаванне і развіццё чалавечага патэнцыялу, мусім распрацаваць механізм падтрымкі тых, хто хоча і ўмее працаваць, але воляй абставін трапляе ў сітуацыю беспрацоўя.

Як павінна выглядаць схема страхавання па беспрацоўі? Думаю, што не варта вынаходзіць чарговы ровар. Дастаткова параўнаць, колькі мадэляў еўрапейскіх краін, прыкладам, Эстоніі і Германіі, “Прыкласці” да нашай сітуацыі і вызначыцца, што лепш на сёння нам падыходзіць у плане вызначэння страхавога працэнта, мінімальнага перыяду страхавых выплат і г.д.

Не маючы праекта дакумента аб страхаванні па беспрацоўі, які плануецца прыняць у Беларусі, складана сказаць, што ён сабой на сённяшні дзень уяўляе. Хацелася б, каб гэта быў дакумент, які абараняе работніка. Бо калі гэта справа задумана выключна для таго, каб чарговы раз папоўніць бюджэт за кошт тых, хто працуе, прымаць такі дакумент не варта. Нічога добрага гэтага не дасць, акрамя дыскрэдытацыі самой ідэі. А такіх прыкладаў у нас ужо даволі.

Падсумоўваючы свае “непрафесійныя” выказванні, зазначу: страхаванне ад беспрацоўя ў сённяшняй сітуацыі – рэч важная і патрэбная. Выплаты, на мой погляд, павінны рабіць і работнік, і наймальнік, і дзяржава. Абмяркоўваць будучы дакумент, прычым публічна, неабходна з удзелам усіх зацікаўленых асоб, у тым ліку і з арганізацыямі прафсаюзаў. Толькі ў такім разе з гэтага можа быць карысць як для асобнага работніка, так і для эканомікі краіны ў цэлым.

Рассказать друзьям:
Читайте нас в Telegram - byfin
Читайте также:
Обсуждение
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.
111
Сейчас читают:
Заявка на кредит
После отправки заявки Вам перезвонит
сотрудник банка.
Заявка на кредит
После отправки заявки Вам перезвонит
сотрудник банка.
Заявка на вклад
После отправки заявки Вам перезвонит
сотрудник банка.
Заявка на карточку
После отправки заявки Вам перезвонит
сотрудник банка.
Заявка на продукт
После отправки заявки Вам перезвонит
сотрудник банка.
ЦБУ ЗАО «Банк «Решение» № 07/01
Минск, ул. Сторожовская, 8
Спасибо, что поделились с нами Вашим мнением
Пожалуйста, авторизируйтесь для публикации:
  • c_g
  • c_ok
  • c_f
  • c_vk
Пожалуйста, авторизируйтесь:
Логин:
Пароль:
Регистрация
Забыли свой пароль?
Комментарий отправлен
После модерации Ваше сообщение будет опубликовано
Ваша заявка принята
Скоро с Вами свяжется сотрудник банка.
Ваша новость отправлена
Спасибо за активное участие в развитии портала!

Ничего не найдено

placeВыберите свой населенный пункт

Кликнув по названию города, вы сможете читать новости своего региона в отдельной рубрике на главной странице, а также следить за курсами валют именно вашего города.

thx