Лучшие курсы
ПОКУПКА I ПРОДАЖА
USD 2.091 2.130
EUR 2.365 3.295
RUB100 3.200 3.340
НБРБ
24.03.2019
USD 2.1022
EUR 2.3879
RUB 100 3.2896
Ваш город
Беларусь

Беларускія банкі бяруць грошы нават за ахвяраванні

0
190
Автор: Кристина Смольянова
21.02.2019 22:54
Шрифт:
  • -
  • +

Грамадская арганізацыя «Фаланстэр» распрацавала праект, які дазваляе ахвяраваць без вялiкiх адсоткаў

Беларускія банкі бяруць грошы нават за ахвяраванні Ці ведалі вы, што нават каб зрабіць ахвяраванне ў нашай краіне, прыйдзецца заплаціць заўважны адсотак банку? Здаецца, нішто не можа паменшыць апетыты банкіраў, якія бяруць грошы нават з тых, каму ў дадзеным выпадку яны насамрэч патрэбны. Але ў нас добрыя навіны. Некамерцыйная грамадская арганізацыі «Фаланстэр» распрацавала даволі амбіцыёзны праект «Doika», які істотна змяніў становішча з данатамі. Пра тое, з чаго ўсё пачалося, і чаму «Doika» - з’ява адметная, Byfin.by распавёў ідэйны натхняльнік і сустваральнік «Фаланстэра» Міхаіл Воўчак.

— З чаго ўсё пачалося? Як з’явілася ідэя праекту «Doika»?

— Ідэя звычайна не ўзнікае ў галаве аднаго чалавека. Ідэя ўзнікае з патрэбы групы людзей. І мы, як грамадская арганізацыя «Фаланстэр», мелі вось гэтую патрэбу ў тым, каб нашы пачынанні больш падтрымлівала супольнасць. Для гэтага мы паглядзелі, што мы можам зрабіць, што супольнасці зручна і прыйшлі да вось гэтых плацяжоў праз банкаўскія карткі. Як робяць крамы, калі можна нешта аплаціць. Мы вырашылі, што грамадскім арганізацыям можна рабіць тое ж самае.

Некаторыя вялікія грамадскія арганізацыі сабе паставілі прыём банкаўскіх картак, але нас цікавіла, ці ёсць нейкі гатовы код. Мы пашукалі, але не знайшлі такі варыянт, які задавальняў бы нашы патрэбы, і пачалі яго ствараць.

Вядома, у нашай арганізацыі ёсць каштоўнасці. Сярод іх адкрытасць, уключанасць, аўтаномія. І звычайна, калі мы што-небудзь робім – правяраем нашы справы на адпаведнасць каштоўнасцям. Калі новая справа дапамагае раскрыць каштоўнасць – мы яе рэалізуем. Таму мы задумалі, каб рашэнне для прыёму ахвяраванняў было адкрытым, гэта значыць open source (адкрыты код), а таксама каб яно было ўключаным, гэта значыць, каб можна было ўдзельнічаць у распрацоўцы.

Зараз гэтае рашэнне распрацоўвае супольнасць людзей, і кожны можа далучыцца да гэтай справы. Мы ствараем умовы, каб гэта можна было рабіць як мага зручней.

Яшчэ адзін важны момант – аўтаномія. Гэта значыць, што наша рашэнне не залежыць ад аднаго чалавека ці адной арганізацыі.

Мы пачалі гэта рабіць, пачалі выкарыстоўваць гэта для сябе, але рашэнне маштабуема і мультыплікуема. Гэта значыць, што любая арганізацыя можа зайсці ў рэпазіторый, узяць код і выкарыстаць яго для сваіх патрэб.

Калі падсумаваць, ідэя ўзнікла з патрэбы мець устойлівае фінансаванне для больш дынамічнага развіцця.

— Як развіваецца праект «Doika»?

— Мы пачалі ў мінулым годзе, і ў тый жа час прапілоцілі праект: збіралі фінансы на вылучаныя серверы у дата-цэнтры. Сабралі неабходнае на пакрыццё гадавых выдаткаў, і нават больш за тое. Нас гэта натхніла. Пасля мы ўдзельнічалі ў хакатоне і перамаглі сярод 20 іншых праектаў. Гэта нас яшчэ больш натхніла. І з канца лета – пачатку восені да праекту пачалі падключацца арганізацыі. Большасці з іх мы пакуль дапамагаем гэта зрабіць, але некаторыя падключаюцца самастойна. Мы даём ім только некалькі парад.

Само рашэнне «ставіцца» даволі хутка. Айцішнік патраціць ад паловы да двух гадзін. Але юрыдычныя моманты – гэта падключэнне рахунку да плацёжнай сістэмы - займае каля месяца, бо ёсць розныя банкаўскія праверкі і гэтак далей.

На сёння мы ствараем такі функцыянал, які называецца «падпіскі» або «рэкурэнтныя плацяжы». Гэта значыць, што ахвярадаўца, які зацікавіўся ў дзейнасці нейкай арганізацыі або ў канкрэтным яе праекце, можа падпісацца і перыядычна выдаткоўваць нейкую сумму на дзейнасць ці на рэалізацыю канкрэтнага праекта. Гэта стварае больш устойлівую падставу для грамадскіх арганізацый, і гэта тое, чаго мы хочам у дачыненні да сябе таксама.



— Чым займаецца грамадская арганізацыя «Фаланстэр»? Як доўга і якім чынам яна працуе?

— Мы грамадская арганізацыя ўжо не першы год. « Фаланстэр» мае сем гадоў гісторыі. У выніку мы зрабілі дзясяткі карысных спраў для грамадства. Магчыма, арганізацыя неяк не так сябе піярыла, але яна займалася і займаецца прасоўваннем сучасных падыходаў да кіравання ведамі. У «Фаланстэр» гэта назвалі «вікіфікацыя». Маецца на ўвазе тое, як у сучасным свеце свабодныя веды могуць стварацца, падтрымлівацца актуальнымі і распаўсюджвацца.

Мы пакрылі проста дзясяткі розных навучальных устаноў і супольнасцей, дзе распавядалі, як гэта робіць Вікі Супольнасць, і як гэта можна рабіць самастойна. Напрыклад, наша арганізацыя стварае базу ведаў, якая захоўваецца ў адкрытай Вікі. Такім чынам, вось гэта адна са спраў.

Можна яшчэ пералічыць шмат усяго. Мы прыўнеслі цікавае і ў open source рух Беларусі, і ў роварны рух Беларусі, таксама стварылі шмат розных адукацыйных гурткоў. Зараз наш фокус – гэта ўздзеянне на грамадства праз тэхналогіі.

Мы ведаем, што тэхналогіі зараз канцэнтруюцца ў невялікай колькасці багатых людзей ці карпарацый. Гэта стварае дысбаланс паўнаўладных адносінаў, і таму наша місія на сёння, асноўная, якую мы закладаем, – гэта з дапамогай адкрытых лічбавых і гуманітарных тэхналогій прасоўваць нашы прынцыпы, каштоўнасці і рабіць так, каб грамадства мела веды непасрэднага выкарыстання тэхналогій.

Гэта тэхналогіі, пачынаючы з тэхналогіі сувязі паміж людзьмі, камунікацыі. Гэта mesh-тэхналогіі, як я ўзгадваў, вікі-тэхналогіі, гэта ліцэнзійнае забяспечанне свабоднага кантэнту, свабоднага праграмнага забяспечання. Адзін з практычных прадуктовых праектаў, які дазваляе нам пашырыць каштоўнасці аўтаноміі і каштоўнасці ўключанасці і адкрытасці – гэта праект «Doika».

— У чым адметнасць праекта «Doika» ад іншых праектаў з данатамі?

— Насамрэч, справа даната – гэта справа не новая, і шмат хто гэтай тэмай займаецца па-за межамі Беларусі, падключае розныя плацежныя сістэмы. Але Беларусь - невялікая краіна, і тыя плацежныя сістэмы, якія ў нас існуюць, не распаўсюджаны ў сусветным маштабе. Яны только для беларускага грамадства.

Гэта стварала перашкоду для выкарыстання такіх сістэм, як PayPal ці іншых замежных сістэм аплаты для таго, каб збіраць данэйты. Вялікія банкі маюць такія інтэрфейсы, але каб ён быў у невялікай грамадскай арганізацыі - гэтага не было. Наша навацыя (у межах Беларусі) - дазволіць невялікім любым некамерцыйным грамадскім арганізацыям працаваць праз банкаўскія карткі.

Тое, што было рэалізавана толькі для бізнэса, мы пачалі ствараць і інтэграваць, базуючыся на патрэбах грамадскіх арганізацый.


«Doika» – гэта валанцёрскі праект. Яго робяць людзі, якія працуюць. Пасля працы яны яшчэ дадаюць код, робяць прамоцыю ці тэхпадтрымку арганізацый, якія да нас звяртаюцца.

Яшчэ ў праекце ёсць тэхнічныя навацыі – калі мы робім кросплатформенныя рашэнні . Гэта значыць, што гэты модуль не залежыць ад нейкіх CMS.

Вядома, мы ў рэжыме пілатавання. Гэта ўсё ўжо працуе, але адметнасць рашэння ў тым, што яго можна выкарыстаць без нейкай CMS, як Drupal, WordPress і гэтак далей. 


— Як адрэагавалі банкі, калі вы звярнуліся да іх з такой прапановай? Колькі часу спатрэбілася, каб яны зацвердзілі яе?

— Насамрэч, мы працуем непасрэдна з так званымі працэсінгавымі кампаніямі. Гэта значыць з тымі, каму банкі далі права ствараць гэты праграмны інтэрфейс для прыёма плацяжоў банкаўскімі карткамі. І таму першая пілотная арганізацыя, з якой мы пачалі працаваць, якая найбольш была гатова для працы з грамадскімі арганізацыямі, і прадастаўляла пашыраны API для тых жа рэкурэнтных плацяжоў, гэта bePaid. Вось яна спачатку не разумела, што гэта такое. Мы патрацілі больш за паўтара месяца для заключэння дамовы, калі на сабе пілоцілі праект.

У бланках дамовы не было нічога, што неяк казала, што мы некамерцыйная грамадская арганізацыя. Трэба разумець, што мэты такіх арганізацый – змены ў грамадстве. Яны прыбытак не атрымліваюць.

Таму пэўны час мы патрацілі менавіта на тое, каб вось гэтая працэсінгавая кампанія пачала разумець, што ўвогуле ёсць грамадскія арганізацыі, і ў іх ёсць нейкая свая спецыфіка. Гэта паўтара месяца. У гэты час уваходзіць таксама праверка рахунка банка. Банк ва ўсім гэтым працэсе адыгрывае больш тэхнічную ролю. Праверка банка займала каля тыдня.

Чаго праект «Doika» дасягнуў на сённяшні дзень?

— На сёння мы ўжо абкаталі працу з гэтым агрэгатарам (працэсінгавай кампаніяй), і яны ўжо пачалі трошкі хутчэй працаваць. Але ўсё роўна гэта не проста з пункту гледжання агульнай мовы грамадскіх арганізацый і кампаній, арыентаваных на бізнэс. Гэта доўгі шлях, які не пройдзеш за адзін дзень. Мы ўжо год камунікуем. Атрымліваецца даволі плённа.

Дарэчы, чаму мы пайшлі праз гэты шлях, абралі менавіта эквайрынг (прыём плацёжных картак для аплаты). Таму што на сёння краўндфандзінгавыя пляцоўкі, якія таксама на мікраданэйтах будуюць так званы initial coin offering, збіраюць каля 10-15% за кожную транзакцыю.

Нам падалося, што гэта шмат. І на сёння, калі грамадскія арганізацыі падключаюць сабе «Doika», яны з кожнай транзакцыі аплочваюць 3%. З іх 0,7% забірае працэсінгавая кампанія, і 2,3% забірае банк.

Мы нічога не забіраем. І атрымліваецца, што з гэтых 3% большасць ідзе ў банк. У ідэале, канешне, для грамадскіх арганізацый можна было б зрабіць гэту лічбу і меншай. Таму што яны прыносяць непасрэдную карысць грамадству. 3% - гэта не так шмат, але ў грамадскай арганізацыі не паток на мільёны. Звычайна прыходзяць невялікія сумы, але вельмі істотныя. 

Напрыклад, 700 рублёў для грамадскай арганізацыі – гэта месяц арэнды офіса, у якім мы зараз сядзім. А для банка гэта пыл. Калі прымаць 3% праз «Doika», – гэта 21 рубель. Не так шмат. Але я лічу, той банк, які першы вырашыць панізіць гэты адсотак, праявіць сацыяльную адказнасць.

— Што атрымлівае з праекта арганізацыя «Фаланстэр»?

— Нам часта задаюць пытанне: а ці бяром мы нешта з гэтага ўсяго? Не. Таму што гэта рашэнне дэцэнтралізаванае. Код забірае арганізацыя з рэпазіторыя, усталёўвае яго сабе на сайт і такім чынам выкарыстоўвае. Нас можна не пытаць.


Наша ідэя ў тым,каб грошы траплялі да адрасата з мінімальнай колькасцю пасярэднікаў, а ў ідэале – без іх. На сёння мы мінімізавалі гэта да 3%.

Белгазпромбанк з Ulej.by бяруць 13%. Яны гэта праводзяць не як аперацыі з ахвяраваннямі, а як прыбытковую дзейнасць. Такім чынам там плацяцца адсоткі на даходы, і гэта ўсё стварае дадатковую вялікую нагрузку на таго, хто па сутнасці данэйціць.

У выніку атрымліваецца «цікавая» сітуацыя з гэтымі краўндфандынгавымі пляцоўкамі. Чаму яны не падыходзяць для грамадскіх арганізацый? Таму што вялікі адсотак грошаў забіраецца ў падатак. А падаткі на што ідуць? На карысць грамадству. Грамадскія арганізацыі непасрэдна робяць карысць грамадству. У выніку з тых, хто робіць карысць грамадству, збіраюцца налогі на карысць грамадству… Гэты момант трэба ўлічваць.


Источник: Byfin.by
Рассказать друзьям:
Читайте нас в Telegram - byfin
Читайте также:
Обсуждение
Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.
111
Заявка на кредит
После отправки заявки Вам перезвонит
сотрудник банка.
Заявка на кредит
После отправки заявки Вам перезвонит
сотрудник банка.
Заявка на вклад
После отправки заявки Вам перезвонит
сотрудник банка.
Заявка на карточку
После отправки заявки Вам перезвонит
сотрудник банка.
Заявка на продукт
После отправки заявки Вам перезвонит
сотрудник банка.
ЦБУ ЗАО «Банк «Решение» № 07/01
Минск, ул. Сторожовская, 8
Спасибо, что поделились с нами Вашим мнением
Пожалуйста, авторизируйтесь для публикации:
  • c_g
  • c_ok
  • c_f
  • c_vk
Пожалуйста, авторизируйтесь:
Логин:
Пароль:
Регистрация
Забыли свой пароль?
Комментарий отправлен
После модерации Ваше сообщение будет опубликовано
Ваша заявка принята
Скоро с Вами свяжется сотрудник банка.
Ваша новость отправлена
Спасибо за активное участие в развитии портала!

Ничего не найдено

placeВыберите свой населенный пункт

Кликнув по названию города, вы сможете читать новости своего региона в отдельной рубрике на главной странице, а также следить за курсами валют именно вашего города.

thx